Хаця сёння і значна пахаладала, дзе-нідзе вакол расліннасці хмаркамі лётаюць нейкія камары, таму мясцовыя рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) час ад часу стараюцца лавіць іх ў паветры і толькі хрэдку прылятаюць на ягады бузіны. Напэўна, калі камароў злавіць доўга не атрымліваецца, а пад'есці нешта трэба.
Так што памалу ягады чорнай бузіны знікаюць у страўніках птушак, але яўна чакаюць больш пільнай да сябе ўвагі.
Гродна, 07-09-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўска
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ