Не ведаю дакладна з якога вывадка былі гэтыя птушаняты вясковых ластавак (Hirundo rustica), якія чысціліся і адпачывалі на даху карчмы разам здарослымі птушкамі - з другога ці нават з трэцяга ў гэтым сезоне. Але толькі зараз я звярнуў увагу, што маладыя птушкі добра адрозніваюцца не толькі афарбоўкай, карацейшымі хвосцікамі, але і заўважальна меншыя памерамі.
Гродна, 26-08-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ