Ягады чорнай бузіны на самых зручных гронках, якія выступаюць з кустоў і забяспечваюць лёгкі падлёт і агляд на выпадак атакі драпежнікаў, паступова заканчваюцца. Аднак ягад яшчэ шмат і ў ніжніх частках гронак і на гронках бліжэй да кустоў.
Таму рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) зрываюць ягады знізу або з падлёту, дапамагаючы сабе масай свайго цела - гэта аказалася засняць не так проста, таму ўсе цікавыя здымкі наперадзе, ці то нахіляючыся ўніз і адрываючы ягаду з дапамогай выкручвання яе паваротам галавы.
Працэс ідзе паспяхова, птушкі з'ядаюць за адзін прылёт на бузіну звычайна да 5 ягад. Пэўна больш проста не змяшчаецца ў страўніку.
22 і 23-09-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ