03.10.2020, Гомельскі р-н, Белы Бераг, бор ля ракі.
Па лесе вандравалі звычайнай кампаніяй - сініцы ў асартыменце, паўзунок, папаўзень, нейкія пячураўкі, вялікі дзяцел... гучна было. Натуральна, ляталі ўсе высока і лазілі ў галінах.
У нейкі момант паўзунок сеў на сасну і амаль што знерухомеў. Я зрабіла некалькі здымкаў, перасунулася, мяняючы ракурс, перасунулася зноў... птушкі чамусьці маўчалі. Так прайшло некалькі хвілін, я фатаграфавала паўзунка з розных кутоў, дрэвы шумелі, птушкі не спявалі.
А потым - зноў раптоўна - усе пачалі ціўкаць і ценькаць, а паўзунок жвава пабег па сасне і ад аб'ектыву схаваўся.
(Апошнія два здымкі былі зробленыя на іншых дрэвах. Так, на самым апошнім здымку птушка ёсьць!)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 03.10.2020 - 19:32
Вельмі прыемная фота-серыя,…
Вельмі прыемная фота-серыя, апошні здымак - агонь!
Напэўна птушкі заўважылі некага драпежніка - хутчэй за ўсё шуляка-карагольчыка, і таму нейкі час паводзілі сябе ціха і прытаіліся.