Дакументацыйныя здымкі і відэа
На прыканцы бабінага лета і пасля саліднага перапынку прыкладна з сярэдзіны лета навокал ізноў становяцца бачныя вялікія колькасці шпакоў (Sturnus vulgaris). І самае цікавае,што не толькі бачныя, але ізноў, як і вясной, паўсюль чутны іх спевы, сярод якіх можна лёгка пазнаць і сумныя крыкі канюха-мышалова, і прыгожыя свісты авяльгі часам ад аднаго і такого ж імітатара.
У адрозненне ад вясны, зараз шпакі могуць выбіраць для спеваў зусім ужо дзіўныя месцы - гэта і зразумела, таму што вясной яны спевамі прыцягваюць увагу партнёра да добрага дупла ці іншай гнездавой нішы, а таксама дэманструюць патэнцыйным супернікам, што месца гнездавання ўжо занятае.
Не магу ўспомніць нават блізка падобны наш від вераб'іных птушак, дарослыя асобіны якога б так знешне мяняліся б з вясны да зімы, ды яшчэ маладыя шпакі дадаюць сваім пераходным апярэннем блытаніны.
Прайдзе яшчэ нейкі час, і большасць шпакоў адляціць на зіму, але ў апошнія гады вельмі павольна колькасць тых, што вырашылі застацца, павялічваецца практычна па ўсёй краіне.
04-05.10.2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ