Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Смага ў бабіна лета

Ужо забываецца, што яшчэ зусім нядаўна ўдзень было вельмі горача, сонца прыпякала і здавалася, што лета вярнулася.

У вусці Гараднічанкі амаль няма дрэваў - зусім трошкі вярбы на беразе і маладыя зараснікі канадзкага клёна.

Вось сярод гэтых кустоў і пераклікаліся маладыя чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis), якія хаваліся там пад час таго, як прыляталі на рэчку піць воду:

https://youtu.be/5lg5emuhA90

 

Нават калі шчыгелаў небачна, іх добра чуваць - яны любяць час ад часу нават у палёце весела паведамляць іншым пра сваю прысутнасць. На самой рэчцы птушкі доўга не рашаліся піць - выбіралі камень зручней і ўвесь час аглядаліся навокал.

Але смага рабіла сваё і калі вырашалі, што момант бяспечны, пілі і памногу.

Гродна, 15-09-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.