Прызнаю - часам скашванне газонаў ці проста напалову прыроднай расліннасці ўсё ж можа мець карысць для птушак.
Як у гэтым выпадку - два віды вераб'ёў: палявы (Passer montanus) і дамавы (P. domesticus) агульнай групай прыкладна ў паўсютню асобін піруюць на нізкім пустазеллі і ядуць не толькі насенне, але і мініятурныя пупышкі, і кветачкі:
Усяго гэтага магло б не быць ў сярэдзіне кастрычніка, каб раслінасць на набярэжнай у гэтым месцы не скашывалі б. Як раз насупраць - высокая і ўжо сухая расліннасць - там вераб'і адпачываюць і перамаўляюцца пасля таго, як пад'ядуць на зялёнай і нізкай.
На кожнай ёсць свае недахопы і перавагі для іх: нізкая і зялёная расліннасць зараз яўна больш каларыйная і разнастаная. Аднак яна адкрыта не толькі для агляду, але і для патэнцыйных драпежнікаў. Тут не схаваешся калі будзе атака. А выскоая і сухая прапануе толькі насенне, якое можна будзе і зімой даесці, калі зялёнай расліннасці побач ужо не застанецца. Аднак там яўна бяспечней і ёсць куды схавацца - калі спатрэбіцца. Выдатна, калі ёсць выбар!
Гродна, 20-10-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ