Дакументацыйныя здымкі
Трэці дзень дзьмуў моцны вецер, які прынёс, нарэшце, дробны і густы лістападаўскі дождж.
Аднак на пустым, акрамя невялікай колькасці шэрых варон (Corvus (corone) cornix). пляжы, недалёка ад берага сядзела і больш рэдкая ў нас птушка - чайка-чарнакрылка (Larus fuscus).
Па нясмеламу прыбліжэнню да яе адной з варон я зразумеў, што чайка прыляцела сюды толькі што і ўсё цікавае яўна наперадзе. Так і аказалася.
Не ведаю, чаму вароны не любяць іншых птушак падобнага і большага памеру побач недзе нават далёка ад сябе. Магчыма, гэта праверка іх небяспечнасці непасрэдным і паступовым выклікам і праверкай агрэсіўнасці. Таксама гэта можа быць гульнёй і праверкай свайго партнёра ў пары і ў групе. А можа і нешта яшчэ.
Таму падзеі разгортваліся хутка. Адна з варон спрабавала наблізіцца да чайкі спачатку пешшу, аднак чайка яўна мела з варонамі справу раней - яна стаяла ў вадзе у берага такім чынам, што кабдайсці да яе, вароны павінны былі б намачыць пер'е. Таму яны хутка адмовіліся ад гэтага і два разы спрабавалі спланіраваць на чайку з паветра.
Гэтага чайка зусім не баялася і рэагавала падняццем галавы ў адпаведны бок.
Тады да першай вароны далучылася і стала пешшу набліжацца да чайкі другая. І чайка вырашыла папярэдзіць іх - зрабіла выпад. Вароны знешне страцілі да яе інтарэс, але ўжо не адляталі і заняліся "пошукам ежы": адна дастала з вады бяззубку, другая побач нешта яшчэ драбнейшае.
Чайка, напэўна, супакоілася, гледзячы на такія паводзіны варон і зрабіла галоўную памылку. Яна выйшла на бераг. Вароны і тут асабліва не рэагавалі, працягвалі свае важныя заняткі зусім побач з чайкай. Але яўна рыхтавалі нейкі падвох.
Калі ж чайка зусім расслабілася і павярнулася да адной з варон задам, тая кінулася да яе ззаду і схапіла за хвост!
Пэўна чайка зразумела, што з варонамі яна не дасць рады і пасля гэтага нападу спачатку адляцела недалёка і села на воду, а потым пераляцела далей і паплыла памалу ўніз па Нёману.
Нёман у Гродна, 22-11-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ