Дакументацыйныя здымкі
З наступленнем (часовым?) сапраўднай зімы са снегам і марозам, некаторыя вялікія белыя чаплі (Egretta alba), якія засталіся зімаваць на Нёмане, падцягнуліся ў горад.
У пачатку снежня я бачыў адначасова 6 чапляў у палёце, але рыбачаць яны па-асобку і нярвова рэагуюць на палёты іншых чапляў побач з сабой.
Учора адна з чапляў амаль нырала з берага ў ваду за рыбай, перабягала па вадзе, як балярына ў чорным трыко і такога ж колеру пуантах, дапамагаючы сабе крыламі. І на трэці раз злавіла добрага памеру здабычу, якую добра было бачна нават ў страваводзе)
А сёння на тым жа ўчастку ракі (тая ж ці іншая?) птушка вяла сябе асцярожна, затаівалася, выглядаючы здабычу, старалася не звяртаць увагу на вялікіх савукоў, якія рыбачылі зусім паблізу і на шэрых варон, якія прачэсвалі лёд і расліннасць у ім побач, але пры мне так нічога і не злавіла.
13 і 14.12.2020, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ