Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лебедзі-шыпуны і ўпартая гусь-гуменніца

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Яшчэ некалькі гадоў таму гусь, якая заставалася на зіму ў Беларусі была амаль безпамылкова падранкам. Аднак у апошнія гады зімы змяніліся, як і адносіны да іх многіх відаў птушак. І зараз на захадзе краіны паспяхова зімуюць дзе адзінкавыя, а дзе дзесяткі і сотні гусей розных відаў.

Вада ў Нёмане пасля таго, як навокал растаялі рэшткі снегу, значна паднялася. Але сям'я з пары дарослых і 5 птушанят лебедзя-шыпуна (Cygnus olor) памятае асноўныя мялізны па цэнтру ракі, дзе можна бяспечна фільтраваць з вады ежу ці даставаць кавалкі раней надводных, а зараз падводных раслін.

Таму я не здзівіўся, калі ізноў убачыў іх на гэтым месцы. Але разам з імі плавала іншая птушка - гусь-гуменніца (Anser fabalis)!

Прычым гусь старалася быць не толькі разам, але, па магчымасці, як мага бліжэй да лебедзяў!

https://youtu.be/fzIkhunooGo

 

Ні самец, ні самка, ні абедзьве птушкі з пары так і не змаглі прагнаць упартую гусь! Яна адплывала на нейкі час, але не так далёка і раз за разам вярталася да "новай сям'і").

Праз некалькі хвілін абставіны змяніліся не на карысць сям'і шыпуноў, а, наадварот, гусі!

Ад старога маста прыплылі два маладых лебедзя і яшчэ некалькі птушак падляцелі туды ж, дзе побач, у берага, харчавалася сям'я.  Тут ужо нельга было адступаць і уся сям'я з прыпаднятымі крыламі - уключна з птушанятамі - выплыла насупраць новым лебедзям, дэманструючы, што месца ўжо занятае. Самец дадаткова разагнаўся і паплыў у бок новапрыляцелых і на нейкі час адагнаў іх. Але ў гусі з'явіўся выбар і яна выбрала новую кампанію.

Але і там ёй былі не радыя - хаця і не так актыўна, як папярэдняя "сям'я". 

https://youtu.be/kkMbg1dUyF8

 

Таму калі новыя лебедзі праз нейкі час адляцелі, яна зноў далучылася да першай сваёй кампаніі.

Цікава, што гусь была вельмі галодная і калі мела вольны час, старалася хутка пад'есці - гэта бачна на здымках ніжэй.

Сёння ні лебедзяў, ні гусі на папярэднім месцы ўжо не было. Паглядзім, ці прагоняць яны ўпартую гусь ад сябе ў бліжэйшыя дні.

19-12-2020, Нёман у Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.