Дакументацыйныя здымкі і відэа
Пасля абеду пайшоў больш густы, чым да абеду, мокры снег. Я йшоў уздоўж Нёмана і наперадзе неяк падазрона, у вялікай колькасці, нешта не маглі падзяліць шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix).
І раптам нават без сонца неўта паміж імі праміотгнула. Яркае, вялікае і нерэальна для зімы аранжавае! Мячык? Гіганцкі мандарын? Не - ... гарбуз!!!
Вароны віравалі вакол яго! Нехта спецыяльна для птушак выклаў пачаты аранжава-жоўты гарбуз і птушкі літаральна дурэлі, бо большасць не ведала што з ім можна рабіць і адначасова ён і прыцягваў варон, і палохаў!
Толькі 2-3 птушкі з некалькіх дзесяткаў не страцілі галаву і карысталіся замяшальніцтвам іншых варон. Яны падляталі ці падбягалі і хуценька хапалі ці кавалак мякаці, ці насенне з гарбуза. Іншыя вароны са здзіўленнем глядзелі на гэтых герояў як на цыркачоў, якія выконваюць небяспечны для жыцця нумар:
Некаторыя спрабавалі паўтарыць, але звонкі гарбуз не паддаваўся нават моцнай дзюбе)
Вось так і адбываецца хуткае навучанне ў варон і не толькі - бо падляцелі туды і 2-3 гракі. Калі небяспека - шмат хто пра яе даведаецца. Калі новая і добрае ежа - таксама!
26-12-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ