Пасля таго, як недалёка ад нашага дома я зняў з блізкай адлегласці самца гіля (Pyrrhula pyrrhula), стала проста неабходна аднавіць гендэрны баланс і зняць таксама на макра самку.)
І на наступны дзень усё атрымалася! Некалькі гілёў, і самцы, і самкі, працягвалі харчавацца крылаткамі платанападобнага клёна. І падпусцілі мяне нават бліжэй, чым калі я здымаў самца. Да таго ж выйшла сонейка і ўсё, што было магчыма, здаецца, атрымался:
Гродна, 21-01-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 28.01.2021 - 23:10
Ого, крутое макра! На…
Ого, крутое макра! На сярэдніх здымках з такім ракурсам здаецца вялізарнай)