Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Малая коўра на зімоўцы

Штозіму я назіраю па 1-2 малых коўры (Tachybaptus ruficollis), якія застаюцца зімаваць на Нёмане у цэнтры гораду.

Ніжэй плаціны ГЭС, якая знаходзіцца км 10 вышэй па плыні ракі, Нёман не замярзае пасля пуску ГЭС у 2012 годзе. Таму адкрытую воду знайсці тут не цяжка, а патэнцыйнай здабычы ў рацэ, дзякуй богу, хапае. Таму хаця я назіраў хутчэй за ўсё за той жа коўрай з пачатку зімы, яна трымалася далёка, рыбачыла (ці палявала?) пад іншым берагам ракі і здымаць яе з такой адлегласці сэнсу не было.

І вось пасля другой хвалі вялікіх маразоў коўра стала трымацца пад нашым берагам, я нават прыкладна ведаў дзе яна будзе сядзець. Зразумела, што яна старалася трымаць пэўную дыстанцыю з любым чалавекам, які йшоў па набярэжнай.

https://youtu.be/_EaPpSrAefU

Але калі адчувала сябе ў бяспецы каля купіны трыснягу (які выдатна яе маскаваў! - гл. апошнія здымкі), падыйсці да птушкі можна было параўнальна блізка, там яна асабліва не баялася. На жаль, высокі снег не даваў зняць яе пад добрым вуглом.

Цікава, што як аказалася, злавіць рыбу для коўры было нецяжка - два разы, калі я назіраў яе рыбалку ад пачатку да поспеху, птушцы спатрэбілася не больш 5 хвілін. То чаму б і не зімаваць на Нёмане?

 

Люты 2021, Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары