Хаця яшчэ трымаюцца маразы, а сонца выглядвае з-за аблакоў ці снежных хмараў не кожны дзень, у горадзе змяніўся гукавы лад. З розных бакоў спяваюць сінія і вялікія сініцы (Parus major) - гэта значыць, што Вясна блізка!
Хаця першыя іх простыя, але гучныя песенькі можна пачуць яшчэ у снежні, гэта хутчэй толькі спробы голасу, чым сур'ёзная заяўка на сапраўдную песню.
Але зараз колькасць спевакоў толькі павялічваецца і яны будуць сціхаць толькі на час лютаўскіх завірух і сакавіцкіх завей.
Так, зіма яшчэ трымаецца і будзе вяртацца, але дзень даўжэйшы с кожным днём і Вясну ўжо не спыніць.
Гродна, 16-02-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ