Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жаўрукі-смецюхі і зімовае жыццё

У марозны і снежны ранак мы выехалі на поўдзень, каб паназіраць за зімовымі птушкамі. Праехаць атрымалася не паўсюль, куды хацелі, але з часам нам пачало шанцаваць не толькі на снег, якім былі завалены нават некаторыя асфальтавыя дарогі, што ўжо казаць пра грунтоўкі паміж палеткамі!

У вёсцы Канюхі перш, чым мы паспелі павярнуць з галоўнай дарогі, на ўзбочыне, з-за свежага сумёта, паказаўся жаўрук-смяцюх (Galerida cristata)!

Са шматлікіх папярэдніх сустрэч з гэтым відам, асабліва зімовых, я ведаў, што пакуль мы застаемся ў машыне, птушка бясстрашна падпусціць нас на адлегласць нават у 2 метры. Легкавікоў і нават вялікіх фураў смецюхі не баяцца, і там, дзе іншыя вераб'іныя ўзлятаюць ад іх з узбочыны, жаўрукі звычайна максімум адбягуць на паўметры ўбок.

Мы палюбаваліся птушкай у яркім зімовым сонейку і паехалі далей. У іншым месцы, у дарогі паміж Вялікімі Эйсмантамі і Рымуцейцамі ў снежныя зімы трымаюцца звычайна паміж 20 і 30 смецюхjў і мы з радасцю іх там сустрэлі:

https://youtu.be/fucSTzZcdKY

 

Усё зялёнаt было пад снегам - яго таксама могуць адрываць кавалачкамі і есці смецюхі, аднак некаторыя сцябліны высокага пустазелля на ўзбочынах яшчэ стаялі з недаедзеным насеннем - ім і харчаваліся, перабягаючы па снегу з месца на месца, птушкі. Часам, каб з'есці насенне, прыходзілася спачатку абтрэсці яго на снег перад сабой:

https://youtu.be/CPE3f1deWUw

Іншая крыніца зімовага харчавання - перавоз сена і саломы да кароў на ферме. Часта з прычэпаў выпадае не толькі першае і другое, але і трошкі насення кукурузы - яго таксама ахвотна з'ядаюць, выглядзеўшы на дарозе і радасна падбягаючы здалёк, жаўрукі. Ну і ў сіласе, аказваецца, могуць знайсці нешта смачнае не толькі каровы).

З такімі здольнасцямі і магчымасцямі, якія застаўляе птушкам сельская гаспадарка, яны дакладна перазімуюць. А вясной ужо будуць іншыя клопаты.

30-01-2021, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары