Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнікі: Перазімавалі!

Зіма атрымалася жорсткай, і не толькі для крапіўнікаў (Troglodytes troglodytes) якія засталіся зімаваць. Але ім, напэўна, было вельмі складана. Справа ў тым, што крапіўнікі насекомаядныя і іншая ежа ім не пасуе. Калі глыбокі снег накрыў іх месцы зімоўкі, ды яшчэ трымаліся параўнальна вялікія марозы, ім стала цяжка знаходзіць гэтую ежу. Хаваліся птушкі на беразе Нёмана ў аснаванні кустоў, а дзе знаходзілі насякомых, для мяне загадка. А з-за таго, што тэрыторыя зімоўкі была падзелена яшчэ ўвосень, пашырэнне яе ў левы ці ў правы бок была немагчымай - з абодвух бакоў таксама зімавалі суседзі.

Аднойчы ў моцны мароз я назіраў упорную пагоню аднаго з крапіўнікаў за іншым, які яўна нарушыў небачную мяжу яго зімовай тэрыторыі. Гаспадар выляцеў з аснавання заснежанага кусціка і прагнаў непажаданага госця ў той бок, адкуль той прыляцеў. Аднак заставалася яшчэ адно выйсце, якое крапіўнікі яўна выкарыстоўвалі - яны пашыралі свае тэрыторыі ў супрацьлеглы ад ракі бок. І з надыходам вясны гэтыя "вылазкі" пачалі назірацца часцей.

І хаця кароткія песенкі крапіўнікі пачалі спяваць яшчэ позняй восенню, пасля пачатку сапраўднай зімы яны, па зразумелых прычынах, яны прыпыніліся. І зноў пачаліся толькі на прыканцы лютага, калі нават у марозныя дні, пачало прыпякаць сонца.

Побач з адным са спяваючых самцоў спакойна пералятала іншая птушка - па адсутнасці негатыўнай рэакцыі на яе самца, я зразумеў, што гэта хутчэй за ўсё самка. Значыць атрымалася перазімаваць і самкам і пары ўжо фармуюцца. А вясна ўжо пакажа як будзе далей.

14.02- 09.03.2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.