Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сініцы і трубы

На нашым беразе Нёмана пасля "рэканструкцыі" т.зв. старага маста і стварэння набярэжнай з пліткі на кіламетра 3 берагу ля вады засталося толькі адно больш-менш старое і тоўстае дрэва - вяз. Ён рассыпае сваё насенне штогод і навокал яго ужо выцягваюцца маладыя вязы вышынёй 3-4 метры і рознай вышыні вербы. Але ўсе гэтыя зараснікі настолькі тонкія, што нават дуплянку-сінічнік там павесіць няма на чым.

Але сініц там параўнальна многа, бо кустоў шмат, апалае лісце ніхто не прыбірае сярод насыпаных на бераг валуноў і меншых камянёў і каменьчыкаў, i там на зіму хаваецца шмат безхрыбетных і іх пошукі часта паспяховыя. 

Учора маю ўвагу прыцягнула пара вялікіх сініц (Parus major), якая трымалася разам і самец яўна зацікавіўся усталяваным увосень новым знакам "Няма прыстані", замацаваным на нешырокай трубе. Спачатку я думаў, што сініцы шукаюць на трубе і на знаку павучкоў ці насякомых, якія маглі там застацца з зімы. Але паводзіны яўна адрозніваліся ад пошукаў ежы і я зразумеў, што самец зазірае унутр трубы і хутчэй за ўсё думае пра магчымае там гнездаванне. 

Бо падобныя выпадкі не толькі для вялікіх, але і для сініх сініц і іншых невялікіх дуплагнёзднікаў добра вядомыя. І амаль заўсёды заканчваюцца вельмі сумна. Дарослыя птушкі амаль без праблем здольныя заляцець і выляцець нават з вертыкальнай трубы адпаведнага дыяметру, а вось птушаняты - не. Калі гняздо размешчана не каля пачатку трубы, г.зн. неглыбока, яны там і застаюцца назаўсёды - гладкая і вертыкальная паверхня не застаўляе ім шанцаў выбрацца адтуль самастойна.

Таму важна перашкаджаць птушкам гнездаваць у такіх месцах-лавушках. Найлягчэй накрываць падобныя слупы донцам ад пластыкавых бутэлек, а ў гэтым выпадку я проста паклаў зверху невялікі камень.

Гродна, 28-03-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.