Дакументацыйныя здымкі і відэа
У той час, калі ў адных відаў ужо выляцелі птушаняты і некаторыя самцы ізноў актыўна спяваюць і шукаюць партнёрку для наступнай спробы гнездавання, многія гарадзкія ластаўкі (Delichon urbica) толькі лепяць свае гнёзды.
Невялікая калонія як мінімум у 30-50 пар папраўляе і лепіць новыя гнёзды пад т.зв. старым масттом праз Нёман і зусім недалёка ад яго збірае гразь - будаўнічы матэрыял для іх - на беразе ракі:
Аднак прынамсі некаторыя з пабудоў ластавак выглядаюць дзіўна і больш падобныя на камунальныя гнёзды, чым на асобныя паўшарыкі. На апошніх здымках добра бачна свежая гразь - яна цямнейшая і ідзе сплашной стужкай зверху больш светлай і мінулагодняй. Што з гэтага атрымаецца ў птушак і ці атрымаецца ўвогуле будзе бачна.
31-05-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 02.06.2021 - 18:35
Я думаю, что они сделают…
Я думаю, что они сделают перегородки одного гнезда от другога, как справа, на последнем снимке. Это будет напоминать "многоквартирный дом"...
Harrier - 02.06.2021 - 23:17
In reply to Я думаю, что они сделают… by pva
Гнёзды з правага і з левага…
Гнёзды з правага і з левага боку адразу будаваліся як асобныя, звычайныя для ластавак. тут жа нейкая мегаломанія і бачна, што гэтае "гняздо" будуецца амаль раўнамерна па ўсяму перыметру. Што з яго выйдзе і ці выйдзе нешта - для мяне загадка.
pva - 03.06.2021 - 07:41
Калі пабудуюць, будзе добра…
Калі пабудуюць, будзе добра відаць. Вы потым здымеце і распавядзеце - што там атрымалася.