Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя рудахвосткі: Перапалох пасля дажджу

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Добрую палову дня ліў то мацней, то слабей дождж. Але ўвечары скончыўся. Хутка ўсё ізноў ажыло і я яшчэ здалёк пачуў характэрны голас трывогі, які, як я і думаў, належаў звычайным рудахвосткам (Ph. phoenicurus).

Крычалі яўна птушкі з двух пар, бо адны бліжэй, а другія метрах у 30 далей ад агароджы школы. Я хуценька падыйшоў каб зразумець прычыну і стаў назіраць і за дрэвамі, на якіх пераляталі рудахвосткі, і за нізкім газонам. Аднак ні коціка, ні нічога іншага падобнага на небяспеку, я не заўважыў.

Птушкі яўна хваляваліся, пераляталі і сядалі то бліжэй, то далей на розных прысадах, аднак прычыну я так і не зразумеў. Калі ж вяртаўся там жа прыкладна праз гадзіну, голас трывогі падавала толькі адна пара, аднак ізноў паназіраўшы за імі, я нічога небяспечнага не ўбачыў. Адзінае разумнае тлумачэнне, якое прыходзіць мне ў галаву, гэта вуж, якога птушкі бачылі, а я сярод невысокай расліннасці - не. 

13 і 14-06-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Інстынкт, набыты за доўгі перыяд жыцця. Асабліва, ён дапамагае, калі яны зімуюць у Афрыцы, Паўднёвай Аравіі, дзе шмат атрутных змей. Вось уж ім і здаўся небяспечным ...