Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чорнагаловыя шчыгелы без канкурэнтаў

Калі раней, калі чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) харчаваліся то дзьмухаўцамі, то іншым насеннем, ім прыходзілася 'дзяліцца' ім з іншымі відамі нашых насеннеядных птушак: злянушкамі, канаплянкамі, еўрапейскімі ўюркамі, то з пачаткам мінулага тыдня сытуацыя пачала змяняцца.

Уся справа ў тым, што масава пачало паспяваць ды ўжо разлятацца насенне чартапалохаў (Carduus sp.), а тут, напэўна, канкурэнтаў у шчыгелаў няма. Параўнайце лацінскія назвы першых і другіх і Вы ўпэўніцеся, што назвы вельмі ўдалыя.

Мала хто сумняецца, - акрамя шчыгелаў, канешне, наколькі правільны шатландзкі (каралеўскі) дэвіз Nemo me impune lacessit (Ніхто не дакранецца да мяне беспакарана).

22 і 26.07.2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Восенню і зімой не толькі на чартапалоху заўсёды можна ўбачыць вялікія зграйкі шчыглоў, але і на дзядоўніке (лопуху). Падыходзіш да гэтых хмызнячкоў, а шчыглы стайкай, як рознакаляровы серпантын зрываюцца ўверх, і пералятаюць на іншыя расліны. Яны ажыўляюць зімовы пейзаж ...