Сёньня з ранку я стараўся ўбачыць - ці вылупіўся ўжо першы сакалёнак на гняздзе за фігурай Св.Елены?
Аднак з таго, што я мог убачыць да перапынку трансляцыі каля 11 гадзін, самка не прыўставала з гнязда так, каб можна было ў бачыць усе яйкі. Потым камера чамусьці не жадала падключацца да майго кампутара і зноў я змог падглядаць за сокаламі толькі каля 16 гадзін.
Час ад часу я паглядваў на самку на гняздзе, але мне не шанцавала - што там дакладна пад ёй я не мог убачыць. Я запісаў некалькі фільмікаў да 23 гадзін і цяпер вырашыў праглядзець іх, каб знайсьці адказ.
На адным з іх самка дзюбала нешта белае, але яно выглядала не вельмі падобным да шкарлупіньня, бо было заплоскае.
І вось, у 18.00 самка круціць і падымае голаву - напэўна, прыляцеў самец і кліча яе!
І праўда - далей усё адбываецца вельмі хутка:
18:01:10 - самка зьбягае з яек і высьлізгвае збоку фігуры. Праз 55 секунд у
18:02:05 - вяртаецца зьверху з пайкай - падобна, што кавалкам мышападобнага грызуна. Хутка яго разрывае і праглынае і ўжо праз 30 секунд у
18:03:25 вяртаецца на яйкі!
Далей яна толькі круціцца на іх, чысціцца і час ад часу прысынае.
Такім чынам, яек 6, ніхто з іх паукль не вылупіўся.
Можа заўтра?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Feather - 16.05.2010 - 01:14
Ура, скоро будет первый
Ура, скоро будет первый соколёнок!