Хаця шпакам (Sturnus vulgaris) і нецяжка адрываць ягады бузіны, і лёгка праглынаць іх, чамусьці яны не вельмі часта прыляталі падхарчавацца імі.
У большасці выпадкаў гэта былі адзінкавыя птушкі і паводзілі яны сябе вельмі асцярожна і ціха, што зусім непадобна да шпакоў у іншых сытуацыях. Часам прыляталі і невялікія групкі з 3-5 шпакоў і тады здараліся і непрацяглыя 'разборкі', хаця ягад навокал было дастаткова нават для сотняў шпакоў. І толькі аднойчы чародка з прыкладна 20 шпакоў завярнула і села пад'есці бузіны такім вось большым складам.
Чаму шпакі не вельмі цікавіліся ягадамі бузіны, я так і не зразумеў. Ці то смак іх падабаўся далёка не ўсім птушкам, ці то іншай, больш даступнай і пажыўнай ежы хапае, але ў адрозненне ад рудахвостак-чарнушак і чорнагаловых лесак, ягады бузіны яўна не сталі папулярнай ежай для шпакоў.
22 і 25-08-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 22.09.2021 - 08:35
Классные снимки получились…
Классные снимки получились где скворцы "загоняют шар в лузгу"! Это они сейчас перебирают, а попозже будут все подбирать.
Harrier - 22.09.2021 - 10:31
In reply to Классные снимки получились… by arktous
Дзякуй! Цяпер ужо ўсе ягады…
Дзякуй! Цяпер ужо ўсе ягады спелыя, але шпакоў больш не стала - наадварот, ігнаруюць бузіну хаця і пралятаюць зусім побач па некалькі разоў.