Калі мы задоўга да экскурсіі дамаўляліся на яе правядзенне, я і не паглядзеў, што гэта будзе як раз у Панеўрапейскія дні назіранняў птушак.
Раніца суботы пачалася спачатку моцным дажджом, потым - сярэднім і я баяўся, што гэта некага можа напалохаць. Але калі мы падыходзілі да месцу збору, пачаўся ўжо дробны дожджык і прыйшлі ўсе вялікія і малыя ўдзельнікі, і птушкі нікуды ад нас не хаваліся. Атрымалася паглядзець за жыццём 5-6 вялікіх белых чапляў, шэрых варон і гракоў з грэцкімі арэхамі і без, вялікімі савукамі і качкамі крыжанкамі, якія ўжо аб'ядаліся ў пары, а таксама за двума відамі вераб'ёў ды іншымі, пралётнымі птушкамі. І на прыканцы экскурсіі, у абед, выйшла сонца.
02-10-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ