Амерыканскі клён (Acer negundo), згодна з назвай - паўночнамерыканскі від, які, на жаль, быў інтрадукаваны амаль па ўсяму Свету і не менш за стагоддзе сустракаецца ў многіх краінах Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. Клён гэты даўно 'натуралізаваўся' і займае вялікія плошчы і ў поёмах нашых рэк, і ў менш прыродных месцах. Да ўчорашняга дня я не бачыў, каб нехта не тое што еў бы, а нават спрабаваў бы есці яго шматлікае насенне.
І вось зусім нечакана зелянушка (Carduelis chloris) паспрабавала гэта зрабіць:
Ці то насенне гэтае зусім нясмачнае для (нашых) птушак, ці па іншай прычыне, але ў зелянушкі так нічога і не атрымалася.
03-10-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ