Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зелянушка і рабіна: Яшчэ не час!

Рабіна сёлета яўна ўрадзіла. Нават некаторыя маладыя і невысокія дрэўцы 'чырванеюць' ад ягад. Але птушкі ягадамі яшчэ не надта цікавяцца - пэўна навокал хапае іншай, больш смачнай і даступнай ежы.

Але не ўсе. Гэты самец зелянушкі (Carduelis chloris) яўна прыляцеў на рабіну за нашым вакном пад'есці. Але не ягады, а насенне з іх, спрытна ачышчаючы патрэбнае ад непатрэбнага - мякаці. Працягвалася гэта каля 5 хвілін, а потым птушка адляцела. Ні да гэтага, ні потым я яе ці іншых на рабіне не бачыў. Час яшчэ не прыйшоў.

Гродна, 12-11-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Сёлета вельмі добры ўраджай рабіны, глогу і інш. А на двары яшчэ цёпла, і рознага корму хапае - выбірай пакуль самае смачнае. Прымарозіць - усё з'ядуць не перабіраючы... А зелянушкі прыгожыя, як канарэйкі.