Хаця зранку цяпер і большы мароз, але часта выходзіць сонца, якога па абедзе ўжо няма. Таму хапае святла, каб здымаць птушак на Нёмане. Ну і зразумела, што зранку ўсе яшчэ галодныя і таму актыўна шукаюць ежу ці палююць, а вялікія савукі (Mergus merganser), пра якіх гаворка ніжэй - рыбачаць.
Недалёка за пляжам рыбачыла пара савукоў, якія часта ныралі, але ўсё безвынікова. І вось самка трымае нешта ў дзюбе! А гэтае 'нешта', негледзячы на зусім малыя памеры, не здаецца і круціцца-выгінаецца. Я думаў, што гэта наўрацці дапаможа, але аказался інакш!
Самка не праглынула рыбку з першага разу, апусціла ў ваду каб узяць яе інакш, потым яшчэ раз спроба праглынуць і зноў не атрымалася. Апускае і перакладвае і так яшчэ два разы, пасля чаго выпускае ахвяру!
Дзякуючы Віталю Кашчэеву атрымалася вызначыць рыбку і хутчэй за ўсё гэта шчыпоўка (Cobitis taenia). Гэты від мае шыпы на галаве і менавіта з-за іх самка савука не змагла яе праглынуць як ні перакладвала.
А самец побач пры мне нічога не злавіў. Але наперадзе быў хаця і кароткі, але дзень і пэўна, са сняданкам і абедам.
Нёман у Гродна, 23-01-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 25.01.2022 - 11:31
Вы, Зміцер, добры…
Вы, Зміцер, добры назіральнік - знялі ўсе эпізоды. Аказваецца, што не ўсе птушкі могуць з'есці шчыпаўку. Мяркую, чаплі з ёй справіліся б.
Harrier - 25.01.2022 - 13:36
In reply to Вы, Зміцер, добры… by pva
Дзякуй за добрыя словы! Так,…
Дзякуй за добрыя словы! Так, часам атрымліваецца не толькі ўбачыць, але і зняць нешта цікавае.
А наконт чапляў - Ваша праўда. Некалі зімой знайшлі з братам парэшткі шэрай чаплі, якую забіў і з'еў арлан-белахвост. Дык ў яе страўніку былі калючкі ад дзесяткаў, калі не ад сотні калюшак!
Так што памер горла тут, канешне, мае значэнне)