Дакументацыйныя здымкі і відэа
У гэтым месцы, дзе гэтай вясной я пачуў сваю першую драздовую чаротаўку (Acrochephalus arundinaceus), і самец, і самка актыўна шукаюць і прыносяць птушанятам ежу. Таму і спяваць самцу няма ні часу, ні асаблівай нагоды. Але добра вядома, што калі вельмі хочацца, то знойдзецца і першае, і другое - нават са страказой у дзюбе:
Паля таго, як страказа ў рэшце рэшт трапіла ў рот аднаму з патомкаў, самец вярнуўся і паспяваў яшчэ. Але ўжо ў больш прывычным рэжыме)
Дарэчы, на апошнім здымку бачна, што чаротаўкі любяць не толькі дробных і сярэдняга памеру стракозаў, але і вялікіх.
03 і 08.07.2022, бераг Нёмана ў Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Lighty - 19.07.2022 - 01:02
Ну ён дае! :) А ў нас усе…
Ну ён дае! :)
А ў нас усе чаротаўкі сёлета па вербах хаваюцца.