Не аднойчы я назіраў, як гракі (Corvus frugilegus) у пэўным месцы пачынаюць дзюбай раскапваць зямлю і праз нейкі час паспяхова знаходзяць і дастаюць тоўстых лічынак нейкіх жукоў (хрушчоў?):
Але не магу зразумець, як птушкі вызначаюць такія месцы, дзе вырашаюць капаць і як яны ведаюць, як глыбока гэта рабіць? Без сумненняў, нешта ім гэта падказвае, або гукі ад лічынкі, якая грызе карані або іншую ежу ў сваім ходзе пад зямлёй, або пах ад лічынкі, або і першае, і другое разам.
Гродна, 22-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ