Месяц таму, дзякуючы званку ў рэдакцыю газэты "Вечерній Гродно" мясцовай жыхаркі Анны атрымалася знайсьці новае гняздо пустальгі на ўскрайку Горадні на вул.Паўднёвая. Ўжо тады было зразумела, што ніша для гнязда вельмі маленькая, аданк мы вырашылі пачакаць з'яўленьня ў гняздзе птушанят, каб правесьці першы агляд гнязда ў нішы на тэхнічным паверсе 7мі павярховага дома і па магчымасці дапамагчы птушкам.
Пачалося аднак усё на зямлі, дзе дзякуючы трубе з пустальгой на гняздзе, якую было добра бачна з зямлі з задавальненьнем пазнаёміліся дзясяткі мясцовых хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту, а таксама некалькі дарослых. Часам утвараліся нават чэргі на прагляд: спачатку я наводзіў трубу для самых высокіх, потым для меншых і, нарэшце, для самых маленькіх.
Разам з Віктарам, які адказвае за тэхнічны стан мясцовага дому, мы падняліся спачатку на дах, а потым і на тэхнічны паверх.
Я загадзя хлапкамі вымусіў самку зьляцець з гнязда, мы аднялі фанерку, якой прыкрыта ніша і нашым вачам прадставілася дзіўнае відовішча: ў нішы памерамі 20 шырыня-30 глыбіня і 37 вышыня ўжо ляжалі, прытуляючыся да былой фанеркі і адзін да аднаго 5 птушанят. Старэйшым быў 1-2 дні, апошні вылупіўся толькі сёньня.
Мы хуценька прымайстравалі шырокую дошку пад гняздо, Віктар налажыў туды расцярэблянага льну, зьверху прымацавалі кавалак тканіны і прыпёрлі яго з бакоў палкамі. Атрымалася часова, але надзейна - цяпер птушанятам да 10-14 дзённага ўзросту хопіць месца і яны не павінны вываліцца. А потым трэба будзе зрабіць лепшую палічку для іх.
Дзякую за дапамогу жонцы Алене, Віктару і ўсім, хто цікавіўся і дапамог сакалам!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ