Прыкладна праз месяц пасля пачатку і тыдзень пасля заканчэння 'сезону дзьмухаўцоў'', зелянушкі (Carduelis chloris) ізноў лятаюць парамі ў пошуках свежага насення.
І тым вечерам іх залатыя палоскі на крылах выдатна і ярка вылучаліся і адначасова гарманічна пасавалі да зялёных раслін і ультрамарынавых кветак.
А дадатковыя 'вочы і вушы' партнёра побач забяспечвалі большую бяспеку, а таксама пацверджвалі зроблены для размнажэння выбар.
Таму атрымалася і смачна, і прыгожа, і бяспечна.
Гродна, 12-06-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ