Невялічкая гісторыя пра свіргуля

01.07.2010 - 01:37 | Kiolk

Сябра патэлефанаў мне і паведаміў, што да іх на кватэру патрапіла птушка, магчыма гэта птушанё і магчыма драпежнай птушкі. У мяне адразу з'явілася думка, што гэта птушанё пустальгі, і тое што гэта адбылося ў самым цэнтры Гродна, не перашкаджала гэтай тэорыі. Па першай інфармацыі былі некаторыя праблеы з палётам, таму захапіў сабой невялічкую скрыню на ўсялякі выпадак.

І вось, сустрэча... І якое маё было здзіўлення, калі сябра мне паказаў здаровага і прыгожага свіргуля, у якога не было ніякіх адзнак ад пашкоджанняў. Пасля хуткага агляду, свіргуль у імгненне зляцеў зрук. Напэўна яму бракавала толькі зручнага месца для старта, і ўжо праз хвіліну ён лётаў са сваімі сябрамі ў вясёлай кампаніі.

 

Яўген Сліж

Каментары

Знакомая ситуация! Сколько раз мне звонили насчёт "сокола", а во время описания его по телефону до меня постепенно доходило, что это стриж) Когда говорят, что нашли сокола, нужно попросить, чтобы его хорошо описали.