Дакументацыйныя здымкі і відэа
З пачатку верасня я назіраю ў горадзе зусім нешматлікіх варон (Corvus (corone) cornix) і гракоў (C. frugilegus) з грэцкімі арэхамі, або бачу шкарлупінне ад ўжо з'едзеных імі арэхаў. Такім чынам 'сезон' пачаўся, але яшчэ далёкі ад свайго піка. І таму здзівілі паводзіны (яўна) пары птушак, якія не пры мне разбілі дзюбай (?) падвойнае - мяккае зялёнае і цвёрдае карычневае - шкарлупінне арэха і праз гэтую дзірку змаглі цалкам дастаць яго змесціва. Прычым першая птушка (самец?) не з'ела ўсё сама і другая (самка?) пачакала сваёй чаргі побач і даела тое, што засталося. І з-за таго, што першы грак яўна мог усё дастаць і з'есці сам, хутчэй за ўсё частку змесціва арэха ён заставіў партнёрцы спецыяльна:
Гродна, 13-09-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ