Дакументацыйныя здымкі і відэа
Гэта быў другі марозны, але цёмны дзень. Яшчэ здалёк на вуліцы ў прыватным сектары я заўважыў дзятла. Але ён даволі хутка пералятаў ад аднаго дома з прысядзібнымі невысокімі дрэвамі да другога і я ніяк не мог вызначыць яго від. Па памерах дзяцел пасаваў і на сірыйскага, і на вялікага. І толькі калі ён пераляцеў вуліцу, зляцеў пад высокае дрэва грэцкага арэха і прыладзіўся на тым жа дрэве яго есці, я ўключыў фотакамеру і ўбачыў, што гэта самeц вялікага дзятла (Dendrocopos major).
Усё адбылося без кузні, але з такой дзюбай аддзяліць адну палавіну арэха ад другой было зусім нецяжка. Цяжкасці пачаліся адразу пасля гэтага, бо другая палавінка ўвесь час 'хацела' зваліцца і трымалася спачатку на грудзі, а потым скатвалася ўсё ніжэй і ў рэшце рэшт звалілася:
Першую ж палову арэха дзяцел дбайна выеў, а вось за другой, на зямлі, вяртаццца не захацеў і адляцеў.
Гродна, 27-11-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ