Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнік і 'гаспадарскае вока'

крапіўнік

Дакументацыйныя здымкі

Хаця зімовыя тэрыторыі  крапіўнікі (Troglodytes troglodytes) пачынаюць займаць на берагах ручаін, рэчак і рэк (але не толькі там!) ужо з кастрычніка, зразумела, что час ад часу па розных прычынах адбываюцца спробы зменаў у іх, ці проста перадзелу ўжо падзеленага. Гэта, канешне, мае сэнс. Бо калі гаспадар не дае адпору, то або яго ўжо там няма (пераляцеў на іншую, або загінуў 'сам' ці злавілі драпежнікі), або яго тэрыторыя такая вялікая, што ён не ў стане яе эфектыўна кантраляваць. У любым падобным выпадку ёсць шанец выкарыстаць нейкія рэсурсы 'чужой тэрыторыі' або часова, або ўзяць яе пад свой кантроль на канца зімы. 

Не менш важна адсочваць і меншыя ці большыя змены на сваёй тэрыторыі, якія могуць яе зрабіць горшай ці лепшай для зімоўкі, чым яна была дагэтуль. Калі я назіраў за іншымі птушкамі ў вусці Гараднічанкі  і стаяў каля вялікай купіны трыснягу, раптам з яе выляцеў мясцовы гаспадар-крапіўнік і пачаў актыўна пералятаць (часта гэтыя пералёты выглядалі як перабежкі невялікага грызуна, а не пералёты хаця і невялічкай, але птушкі) паміж кавалкамі бруднага льду і снегу, якія скінулі на яго тэрыторыю з дарогі. Я стаяў зверху і амаль імгненныя перамяшчэнні птушкі з наступным паузамі вылядалі на агляд значных зменаў, якія тут, на яго зямлі, адбыліся.

Крапіўнік хутка заўважыў мяне, пачаў час ад часу трашчаць, але яўна не баяўся, бо часам падлятаў да мяне нават на метр. І гэтыя праявы трывогі казалі: "Я бачу цябе!  Нават не думай, што зможаш мяне злавіць!" ці нешта падобнае па сэнсу.  І раптам усё гэта скончылася, калі птушка 'мышкай' заляцела-забяжала пад выступ агароджы набярэжнай і імгненна паказалася адтуль з павучком або насякомым, якое схавалася там на зіму, у дзюбе. 

Аказваецца, увесь гэты час адначасова з праверкай ці аглядам зменаў, адбываўся і пошук ежы. І як толькі атрымалася яе знайсці, іншыя даследаванні (як мінімум на нейкі час) сталі неактуальнымі.

Гродна, 08-12-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі