Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і адліга

гіль

Як гэта часта бывае ў апошнія гады, непрацяглая зіма з марозамі і снегам  даволі хутка, за лічаныя дні, ператварылася ў восень. Адліга растапіла снег не толькі на зямлі, ён знік у першую чаргу і на гарызантальных галінах дрэваў. 

І гілям (Pyrrhula pyrrhula), якія раней елі насенне клёна недалёка ад берага ракі і маглі 'запіваць' яго снегам з галінак нікуды далёка не пералятаючы, пасля адлігі здавалася б, што там засталося толькі насенне. Аднак птушкі аказіліся хітрэйшымі, чым я мог падумаць. Іх на клёне было не шмат і пакуль я знайшоў іх, каб паздымаць, сярод галін і галінак, адна з самак зляцела на шыферны дах аднаго з невысокіх будынкаў ратавальнай станцыі, які як раз і стаяў зусім побач з клёнам.  Снег, які амаль стаяў на даху, сцякаў па выгінах шыфера і дружна капаў ўніз. Самка некалькі разоў нахілілася і папіла там адталай вады, а хутка да яе далучылася і другая:

І калі я думаў, што яны вернуцца на дрэва каб працягваць на ім разлушчваць кляновыя крылаткі,, адна з самак і тут мяне здзівіла: знайшла на даху мокрую, цэлую крылатку і пачала яе есці там, дзе толькі што піла! Аднак ідылія працягвалася, на жаль, нядоўга - з-за паварота выляцеў іншы гіль,самец. Яўна вышэй, чым звычайна прагучала кароткае "Гіль!" і ўсе птушкі з клёна, якіх там аказалася чатыры, разам з новым, хутка адляцелі.

Гродна, 12-12-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі