Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Перасяленне крапіўніка

крапіўнік

Адліга пачалася нечакана, як часцей за ўсё бывае пасля таго, як марозы і снег валодаюць усім навокал, акрамя бягучай вады ў рэчках і рэках. Ужо праз два дні снег знік амаль паўсюль..

Я ўжо амаль выйшаў са скверыка на тым беразе, калі яшчэ здалёк пачуў гучны ў зімовай цішыні трэск крапіўніка (Troglodytes troglodytes). Але птушка трашчала не непасрэдна з берагу ракі, ад вады, дзе яны звычайна займаюць зімовыя тэрыторыі, а метраў 30 вышэй. Тут бераг мае шмат крыніц і невялічкіх ручаінак, невялікі ўхіл, а таксама рэшткі расліннасці, у якой можа тэарэтычна схавацца не адна сотня крапіўнікаў. 

Калі я падыйшоў бліжэй, крапіўнік і не думаў супакойвацца, але акрамя трэску, яшчэ пералятаў з месца на месца па некалькі метраў туды-сюды. У рэшце рэшт падляцеў да адной с таполяў на краю дарогі і недзе там знік. А я, спачатку здзіўлены, успомніў, што не так даўно бачыў аналагічныя паводзіны і зразумеў - птушка правярала новую для сябе зімовую тэрыторыю на занятасць яе іншым крапіўнікам і ўсяляк правакавала патэнцыйнага гаспадара прагнаць сябе. Але аказалася, што месца яшчэ не занятае і таму, хутчэй за ўсё, крапіўнік перасяліўся туды каб зімаваць.

А яшчэ праз пяць дзён вада ў Нёмане паднялася амаль як бывае толькі вясной і большасць расліннасці па берагах, у якой зімавалі крапіўнікі, заліло. Так што гэты 'мой' аказаўся добрым прадказальнікам зменаў.

Гродна, 14-12-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі