Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі рыхтуюцца да вясны?

гіль

Дакументацыйныя здымкі

Прыкладна апошні месяц гілёў (Pyrrhula pyrrhula) я бачу ў горадзе штодзень, часта ў 2-3 месцах. І звычайна яны занятыя сваёй асноўнай справай - ядуць пупышкі на розных дрэвах. Калі раней гэта былі толькі т.зв. пладовыя дрэвы ў садах, то пры  набліжэнні вясны колькасць відаў, на якіх пупышкі памерамі і смакам задавальняюць гілёў, паступова павялічваецца.

Вось і ў гэты дзень самка гіля, якая сядзела на самай вершаліне высокага дрэва, не была маёй першай сустрэчай з відам. Я думаў, што яна есць там пупышкі, але на ўсялякі выпадак зрабіў здалёк некалькі здымкаў. І моцна здзівіўся, калі на маніторы кампутара ўбачыў, што пупышак на галінках, дзе сядзела самка гіля, амаль няма. А яна там адламвала нейкія старыя і яўна сухія галінкі ці пладаножкі. З-за таго, што птушка нікуды іх не адносіла, я думаю, што яна проста трэніравалася збіраць матэрыял на гняздо і адламаўшы, кідала яго ўніз.

Працягвалася гэта нядоўга і праз прыкладна хвіліну самка гіля адляцела.

Гродна, 28-02-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі