Як і ў мінулыя гады, я сёлета правёў практыку па заалогіі хрыбетных для другога курсу біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсітэту. Ўражаньні засталіся ад студэнтаў і ўбачанага пад час практыкі добрыя.
Ў афіцыйны сьпіс студэнтаў трапілі 92 віды хрыбетных: у асноўным, птушкі, грызуны (злапаныя давілкамі вакол базы ў Пагаранах) і амфібіі.
Сярод самых цікавых момантаў практыкі – два месцы, дзе сьпявалі самцы садовай стрынаткі: адно каля М.Альшанкі (некалі прыкладна там былі 2 самцы ў іншыя гады) і зусім новае для мяне – каля в.Адамавічы. Пры чым там сьпявалі адначасова 2-3 самцы!
Male of Ortolan bunting (E.hortulana) singing on the field between M.Alshanka and Palatkova in Hrodna region, Western Belarus. Садовая стрынатка сьпявае на полі паміж вв. Малая Альшанка і Палаткова, Гарадзеншчына, Беларусь.
Іншыя невялікія адкрыцьці былі зроблены каля базы ў Пагаранах. Першае – вакол базы і нават на ёй пастаянна сьпявалі авяльгі. Двух самцоў мне нават атрымалася засьняць на фільмікі:
Golden oriole male (Oriolus oriolus) near the field base of biological faculty of Hrodna state university, Belarus. Авяльга каля хаты на базе біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсітэту ў в.Пагараны, Гарадзеншчына.
Яшчэ адна цікавостка: пад дахам адной з бяседак шэрыя валасяніцы “замаскіравалі” сваё гняздо, з якога хутка пасля нашага ад’езду, напэўна, выляцелі птушаняты:
Spotted flycatcher (Muscicapa striata) near the nest on the field base of biological faculty of Hrodna state university, Belarus. Шэрая валасяніца каля гнязда на базе біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсітэту ў в.Пагараны, Гарадзеншчына.
Пад час адной з двух выправаў уздоўж Нёмана атрымалася ўбачыць 9 амаль у дарослую велічыню птушанят вялікага савука (Mergus merganser) і нават сфатаграфаваць іх.
У апошні дзень перад ад’ездам з дапамогай 2 труб і двух каманд зладзілі трохгадзінны бёдрэйс. Я быў з адной з каманда, другая спаборнічала самастойна. Цікава, што кожнай з каманд атрымалася адзначыць (без памылак) па 30 відаў птушак, што, канешне, за такі час і для пачаткоўцаў можна лічыць неблагім вынікам. Цікава, што самастойная каманда вызначыла 2 новых для сябе віды самастойна! І калі ў адносінах да зімародка на Нёмане гэта было не цяжка, то ў доказ правільнага вызначэньня звычайнай рудахвосткі яны нават зрабілі здымкі праз трубу!
Такім чынам, новае пакаленьне бёдуотчараў падрастае, што не можа не радаваць.
На здымках:
Шэрая валасяніца і яе гняздо
Пад час практыкі
Пабудова ГРЭС на Нёмане – паскудства, якое даб’е Нёман
Малады таўстадзюб на вішні
Вывадак вялікага савука на Нёмане каля В.Кашэўнікі
Зьбіраем суніцы
Пад час бёдрэйсу і
брукаванка ў Пагаранах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ