Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сарокі: Будзе новае пакаленне

сарока

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Хаця ў некаторых (а можа і многіх) гарадах Беларусі сарокі (Pica pica) - даволі звычайныя птушкі, у Гродна гэта не так. І больш-менш ўпэўнена сустрэць сароку можна толькі на ўскрайках, або ў нешматлікіх іншых месцах вакол цэнтру ў шырокім сэнсе. Таму раней ў мяне не атрымлівалася назіраць за працэсам капуляцыі гэтага віду. І вось ў пачатку красавіка пашанцавала ўбачыць - і зняць - не адну, а цэлую іх серыю.

Пачалося ўсё з гучнага стракатання сарокі, якая сядзела амаль на вяршаліне высокага, але не старога грэцкага арэха. Вышэй прысады ў наваколлі не было, можа таму птушка і выбрала менавіта гэтае дрэва. Даволі хутка аказалася, што сарока на гэтым дрэве не адна - значна ніжэй  сядзела яшчэ адна, але яна ўвесь час прыгала і пералятала моўчкі. Сарока зверху не толькі гучна і рэгулярна патрэсквала, але яшчэ і падымала ўгору хвост (амаль як даўгахвосты крапіўнік) і трэсла паўраскрытымі крыламі. Стала зразумела, што гэта самка, якая запрашае самца да капуляцыі, якая неўзабаве і адбылася:

Пасля першай другую спробу прыйшлося чакаць хвілін 10, прычым самка пачала папярэднія паводзіны-запрашэнне на тым самым дрэве пасля таго, як папералятала навокал і нават была зусім блізка каля мінулагодняга (?) гнязда метрах у 30 ад высокага грэцкага арэха. Хаця з восені я праходзіў зусім побач з ім штодзень, заўважыў яго толькі цяпер. Зусім невысока яно было зроблена ў дарогі, але яўна птушкамі гэтай вясной не папраўлялася і ў далейшым яны занялі для гнездавання нейкае іншае (якое я не знайшоў). 

Самец жа заставаўся недалёка каля грэцкага арэха і калі самка ізноў пачала дэманстраваць сваю гатоўнасць да спарвання, праз нейкі час падляцеў спачатку і сеў ніжэй як і ў першы раз, а потым прызямліўся на долі секунды і на самцы.

Дачакаўся я за паўгадзіны і трэцяй спробы капуляцыі, аднак, здаецца, яна была няўдалай - самец не здолеў нават добра сесці на самку, як быў вымушаны адляцець. Пасля гэтага і самка апусцілася ў дрэве ніжэй і яны сталі пералятаць па суседніх дрэвах на невялікай адлегласці адно ад аднаго.

Спачатку я іх бачыў у наваколлі амаль штодзень, а потым з часам нават не штотыдзень.

Гродна, 05-04-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі