Дакументацыйныя здымкі
Сябар-арнітолаг патэлефанаваў у нядзелю і расказаў пра магчымую праблему. У дэндрапарку аграрнага ўніверсітэту існуе грачыная калонія. І ў адным з грачыных гнёздаў там штогод выводзяць патомства вушатыя совы (Asio otus).
Сёлета там вывяліся чацьвёра савянятаў, якія сталі даволі папулярнымі ў вузкім коле мясцовых жыхароў, якія гуляюць у парку і фатографаў - гэтыя прыязжалі здымаць птушанят з Брэста і Мінска. У рэшце-рэшт савяняты падраслі і старэйшыя з іх амаль цалкам аперыліся. Але перабраліся на высокую плакучую вярбу і праблема магла быць у тым, што адна з тоўстых галін, як гэта часта бывае ў старых вербаў, абламалася ў ствала і ў бліжэйшыя дні яе з дапамогай аўтавышкі маглі адпілаваць. І хаця пушаняты сядзелі на суседняй, невядома як бы яны адрэагавалі на падобную падзею.
На жаль, у нядзелю мы нічога не змаглі даведацца і вырашыць, а ў панядзелак аказалася, што уся чацвёрка перабралася на нейкае іншае дрэва і ім, нават тэарэтычна, ужо нічога на той вярбе не пагражае.
А самым нечаканым стала ў панядзелак прызнанне аднаго з кіраўнікоў аграрнага ўніверсітэту, што яны нічога пра соваў у іх дэндрапарку не ведаюць)
Гродна, 16-06-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ