Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сям'я шэрых варон і грэцкі арэх

шэрая варона

Глухі, але рэзкі гук наперадзе азначаў, што нехта з птушак скінуў на плітку набярэжнай грэцкі арэх. Гэта аказалася шэрая варона (Corvus corone cornix), якая адразу спусцілася да сваёй здабычы, але падабраць яўна расколаты арэх прыляцелі яшчэ 2 гракі i 3 вароны. Але 'здабытчыца' аказалася самай хуткай і каб пазбегнуць магчымых праблем з 'дапамогай', пераляцела некалькі метраў і ўжо там адкінула палову шкарлупіння арэха. Але на маё здзіўленне, 2 з 3 варон падляцелі да яе і не сустрэлі ніякай агрэсіі. Таму я і падумаў, што яны хутчэй за ўсё былі яе птушанятамі, хаця знешне ніяк не адрозніваліся:

У выніку дарослая (?) варона пераляцела  са сваёй палавінкай арэха яшчэ раз і села на невысокі мур пад замкам, а да яе далучыўся адзін з птушанят, які не паспеў схапіць ачышаную палавінку арэха на плітцы і яўна выпрошваў хаця б кавалачак арэха ў дарослай птушкі зусім побач з ёй. У рэшце рэшт атрымалася, што нешта дасталося ўсім тром варонам зусім мірным шляхам, па-сямейнаму.

Гродна, 05-10-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі