Дакументацыйныя здымкі
У кожным скверы і парку, нават калі яго ўтрымліваюць у максімальна непрыдатным для дзікіх жывёл стане (абпілоўвываюць сухія галіны і спілоўвываюць хворыя ці мёртвыя дрэвы, садзяць віды-інтрадуцэнты і вывозяць на звалку апалае лісце...) звычайна пастаянна жыве або прынамсі залятаюць праверыць што там адбываецца 2-3 віды дзятлаў.
Але неяк раней мне не кідалася ў вочы наколькі афарбоўка верху цела нашых дзятлаў (не жоўн sensu lato: чорнай, зялёнай і сівой) пасуе да бярозавых ствалоў - птушка амаль знікае на іх фоне. Каб гэтая самка вялікага дзятла (Dendrocopos major), якая села на адну з першых бяроз у алеі скверыка не рухалася вертыкальна па ствале і не пералятал б з бярозы на бярозу, то і заўважыць яе там было б немагчыма. Насамрэч на здымках дзяцел атрымаўся троху больш выразны, чым бачылі вочы, але на некаторых фотах усё роўна бачна наколькі гэта ўдалы 'камуфляж' для птушкі.
Гродна, 22-10-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ