Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сокалы-пустальгі і шанец вярнуцца ў прыроду

сокал-пустальга

Гнездаванне сокала-пустальгі (Falco tinnunculus) побач з чалавекам мае і свае плюсы, і, на жаль, мінусы

Адзін з мінусаў у тым, што нашы эмпатыйныя (без іроніі) суграмадзяне калі знаходзяць маладога сокала, які яшчэ не ведае, што лепш адляцець пры набліжэнні да яго чалавека, лічаць, што яго трэба ратаваць. І замест таго, каб падсадзіць вышэй побач з тым месцам, дзе яго знайшлі на зямлі або заставіць у спакоі калі птушка трапіла да іх на балкон - бо ў любым выпадку яе будуць працягваць карміць бацькі, вырашаюць, што найлепш будзе аднесці птушанё ў заапарк. 

Далейшы лёс такіх птушанят быў бы незайздросны, калі б працаўнікі заапарку пасля больш ці менш працяглага дагляду не давяралі б вырашыць іх далейшы лёс ... самім сакалятам. А для гэтага перадаюць іх у рукі Аляксандра Красціна, аднаго са спецыялістаў Гродзенскай гарадзкой інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ну а ўжо да яго далучаюся я, кальцую іх двума кольцамі: стандартным металічным і каляровым пластыкавым (другое дае магчымасць індывідуальна вызначыць птушку па добраму здымку або пры назіранні ў трубу-тэлескоп без неабходнасці пераадлову ў выпадку толькі металічнага кальца) і мы выпускаем іх на ўскрайку гораду. Там, дзе рэгулярна палююць і іншыя сокалы-пустальгі з гарадзкой папуляцыі. Так у гэтых птушанят з'яўляецца хаця і хутчэй невялікі, але сапраўдны шанец пачаць самастойнае жыццё, што без параўнальна працяглага навучання паляванню бацькамі гэта не так лёгка зрабіць.

Але нам ужо вядомыя выпадкі рэгістрацыі падобных сакалят з Брэста ў іншых краінах, прычым адзін з іх даляцеў на зімоўку ажно да Лівіі. Таму няхай і гарадзенскія набіраюцца досведу ў прыродзе і потым ляцяць куды палічаць патрэбным. 

Гродна, 31-07-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі