Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Канаплянка дакармлівае позні вывадак, частка І

канаплянка

Пасля таго, як напярэддані пачуў своеасаблівыя галасы і назіраў як дарослыя чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) і зелянушкі (C. chloris),  дакармліваюць сваіх птушанят з позніх вывадкаў, я быў амаль упэўнены, што нічога падобнага пазней ужо не ўбачу. Але памыліўся. 

Пад т.зв. старым мастом праз Нёман я здалёк пачуў падобныя галасы-выпрошванні злёткаў і калі падыйшоў бліжэй, яны аказаліся маладымі канплянкамі (C. cannabina). Прычым птушак было тры: самец і дзве маладых, якія памерам, а ў некаторых ракурсах і афарбоўкай, не адрозніваліся ад дарослых. 

Самец шчыраваў на невысокіх раслінах, вырываючы іх апушанае насенне і нейкім чынам адззяляючы пушыстыя часткі ад смачных. Злёткі ж паводзілі сябе па-рознаму: адзін стараўся трымацца каля самца і часта прасіў пакарміць, другі ж выглядаў на больш самастойнага, не адразу пералятаў за бацькам і часам стараўся знайсці нешта ядомае сам. 

Калі ж самец не вытрымліваў просьбаў, ён перадаваў насенне з дзюбы ў дзюбу самаму галоднаму нашчадку. А калі ежы назбіралася на дваіх, выдаваў порцыямі абодвум:

 

Працяг будзе

Гродна, 12-09-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі