Не ведаю як так атрымалася, але ў мяне дагэтуль не было добрых здымкаў сняжуркі (Plectrophenax nivalis). І вось учора пашанцавла выправіць гэтае непаразуменне - мы сустрэлі самотную птушку, якая харчавалася насеннем пустазелля або шукала гастраліты на краю заснежанай дарогі ў пойме р.Стрыеўкі.
Гэта звычайныя паводзіны для віду, які прылятае да нас калі ў тундры, дзе сняжуркі жывуць, справа ідзе да зімы і паўночнай ночы. Але вельмі рэдка можна ўбачыць гэты від не ў чародах большага (у сотнях асобін) ці меншага (ад 2 да некалькіх птушак) памеру. Хутчэй за ўсё прычына гэтага не толькі ў выбары колькасці птушак свайго віду навокал, але яшчэ і ў тым, што асобных птушак нашмат цяжэй заўважыць, чым іх групкі і групы.
Гродзенскі раён, 16-01-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ