Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Як шэрыя вароны (не)любяць арлана-белахвоста

арлан-белахвост і шэрыя вароны

Дакументацыйныя здымкі

Марозным, але пахмурным папалуднем я выйшаў да ракі і толькі зайшоў за адзінае высокае дрэва (вяз) на ўсёй набярэжнай, як заўважыў, што збоку ад мяне над ракой ляціць амаль дарослы арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla). Бегчы наперад, каб дрэва не засланяла ад мяне птушку, не выпадала і я пабег назад. 

А падзеі развіваліся хутка і не сказаць, каб чакана ні для мяне, ні для арлана. 

Яшчэ да таго, як ён наблізіўся да чыгуначнага маста праз рэку, да яго сталі далучацца шэрыя вароны (Corvus corone cornix). Прычым іх колькасць, можна сказаць, павялічвалася амаль кожную секунду: да першых трох далучыліся яшчэ 5, потым з дзесятак, а потым іх было ўжо цяжка падлічыць. На піку іх група налічвала не менш за 100 птушак. 

І тут арлан зрабіў спачатку лагічны, але няўдалы манёўр: ён значна знізіў вышыню палёту, але працягваў ляцець уверх па плыні. Адно гэта не зрабіла яго менш заўважным, бо гучныя крыкі і 'світа' з дзесяткаў птушак не маглі застацца незаўважнымі для іншых варон. Магчыма каб ён зрабіў наадварот - пачаў хутка падымацца, ён змог бы прынамсі вялікую частку варон не толькі заставіць ніжэй сябе (і там бы яны адчувалі пагрозу), але і зменшыць іх ахвоту моббінгу - бо тады варонам трэба было б таксама ляцець уверх, а не непасрэдна за ім. 

Хутчэй за ўсё ён не чакаў такога маштабанага 'павітання' у паветры і сеў на лёд першы раз. Гэта стала яго другой памылкай і не толькі зрабіла лягчэйшым далучэнне іншых варон да групы яго 'фанатаў' і пераследнікаў, але і мааль цалкам знішчыла нейкае адчуванне дыстанцыі да вялікага драпежніка, бо на льду ён наўрацці мог ім нешта зрабіць. І хутка вароны (выглядала гэта на т.зв. змешчаныя паводзіны) ужо капашыліся зусім блізка вакол яго.  

Арлан узляцеў, але праз некалькі секунд ізноў сеў - світа не зменшылася і адзіным выйсцем заставалася ляцець як мага далей ад гэтага месца, што ён і зрабіў. І - цуд! - вароны паступова, але даволі хутка, засталіся ззаду, а потым і ўвогуле перадумалі яго пераследаваць.

Увесь моббінг ад самага пачатку працягваўся каля трох хвілін.

Гродна, 17-02-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі