Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шпакі: Таму што мы пара

шпак

Звычайна падобныя паводзіны ў шпакоў (Sturnus vulgaris) пачынаюцца значна пазней і таму я прыпыніўся паглядзець чым і як хутка яны скончацца. А выглядаюць яны так: самка ходзіць ці перабягае па зямлі наперадзе, а за ёй ходзіць ці таксама перабягае самец. Але самец не проста ходзіць, а часта прыпыняецца і спявае і ў гэтыя некалькі секунд выглядае нібыта ў трансе. 

І хаця здаецца, што ніякія прысады яму не патрэбныя, у гэты раз аказалася інакш і як толькі пара (у самкі нашмат больш белых рысачак-плямак, асабліва спераду і на галаве) аказалася паблізу нізкай агароджы дзіцячай пляцоўкі, самец узляцеў на адну з дошчачак і спяваў ужо адтуль:

 

За гэтую хвіліну самка ў пошуках ежы аддалілася на некалькі метраў і самец пасля спеваў хуценька далучыўся да яе. Здавалася, самка ўвогуле не звяртае на яго ўвагу, але як толькі ёй падалося, што ён выцягвае з зямлі чарвяка, яна ў момант апынулася побач і адпіхнула яго. На жаль, чарвяка не было і тут ужо самец пабег наперадзе, падымаючы мінулагодняе дубовае лісце, а самка йшла паблізу за ім.

Гродна, 12-03-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі