Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сіняя сініца і 'коцікі': карысць абодвум?

сіняя сініца

Яшчэ здалёк убачыў сінюю сініцу (Cyanistes (Parus) caeruleus), якая ўвіхался на кусце вярбы на беразе Нёмана і нешта ў ёй мяне здзівіла, нешта было не так. Калі ж навёў на яе фотакамеру, усё стала зразумела - птушка цікавілася найперш 'коцікамі'-кветкамі вярбы, якія ўжо расквітнелі. Яна адрывала цёмна-карычневыя лісцікі, якія прыкрывалі квяточныя пупышкі пад час час іх развіцця  і хутчэй за ўсё шукала насякомых, якія маглі там хавацца:

Ну і з-за гэтага ўся пярэдняя частка галавы вакол дзюбы была ў яе ў жоўтым пылку, які па колеру замест белага супаў з жоўтым пер'ем ніжэй і таму падавалася, што жоўтага пер'я ў яе зашмат. Гэта і кідалася ў вочы нават здалёк.

Тэарэтычна сінічка магла б так і апыліць некаторыя кветкі вярбы, што стала б цікавым для нашых шырот прыкладам мутуалізму - узаемакарыснага ўзаемадзеяння птушак і раслін. Ціпа калібры, толькі без спажывання нектару.

Гродна, 23-03-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі