Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікія галубы, пралескі і фармаванне пары

вялікі голуб

У пойме Гараднічанкі яшчэ засталося слаба змененае бульдозерамі месца ў выглядзе старага і параўнальна неглыбокага яра. Там выходзяць з-пад зямлі крынічкі і туды я хадзіў здымаць гілёў, якія рэгулярна прыляталі піць да калужын, тымі крынічкамі ўтвораных. 

Аднак у той дзень, хаця гілі перагукаліся паміж сабой бліжэй да выйсця з яру, піць прыляцеў толькі адзін самец і то аднойчы і я вырашыў далей не чакаць і вяртацца дахаты. Але калі праходзіў побач з пагоркам, які бліжэй да рэчкі ўтвараў адзін з бакоў яру, пачуў нягучны шоргат і са здзіўленнем убачыў, як сярод дрэваў ходзіць яўна пара вялікіх галубоў (Columba palumbus) і час ад часу нешта дробнае знаходзіць і праглынае. 

Думаю, што маё здзіўленне абумовілі дзве рэчы: па-першае, мы даўно прызвычаіліся да прысутнаці вялікіх галубоў у нашых паселішчах (якое пачалося параўнальна нядаўна) і ўспрымаем гэты першасна лясны від амаль выключна як 'жыхароў газонаў', а тут птушкі хаця і неглыбока ад краю, але хадзілі паміж  дрэвамі. І па-другое, абедзьве птушкі шукалі ежу - так саўпала, менавіта сярод пралесак. І гэта я ўжо не мог прапусціць і пачаў іх здымаць.

Тым не менш, ні самі ярка-блакітныя кветачкі, ні цыбулькі, з якіх тыя кветачкі выраслі, галубоў не зацікавілі, хаця часам здавалася што гэта не так і 'было блізка'. А калі птушкі паступова выйшлі на край пагорка, яны адляцелі, але недалёка і тут аказалася, што сачыў за гэтай парай не толькі я, але і яшчэ адзін самец вялікага галуба. І як толькі самка (я вызначыў яе пол па паводзінах) не паляцела за самцом на дзесяткі метраў на адно з высокіх дрэваў, а села бліжэй да яру на невысокім ясенелісным клёне, да яе падсеў другі самец і адразу пачаў 'спяваць' і перабірацца бліжэй да яе. Тады ж такой жа 'песняй' азваўся са свайго дрэва і першы самец і самка праз некалькі секунд  пераляцела і далучылася да яго.

Гродна, 22-03-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі