Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вясновыя амялушкі. Частка ІI - Такаванне.

амялушкі

Заканчэнне. Пачатак гісторыі ТУТ

З некалькімі амялушкамі (Bombycilla garrulus), якіх я спачатку пачуў, а потым убачыў на вярбе на беразе Гараднічанкі, спачатку было ўсё, як звычайна. Яны пераляталі паміж сухімі галінамі, часам спрабавалі прысесці на вялікія кусцікі амялы і адарваць на іх ягады, некаторыя - якія змаглі паспяхова зрабіць гэта на некалькі хвілін раней, ужо выпускалі стужкамі непатраўленыя ягады ...

І тут здарылася тое, чаго я ў амялушак ніколі раней не бачыў, але адразу зразумеў сэнс гэтага. Зусім нечакана на маіх вачах адна з птушак надзьмулася і стала амаль у 1,5 разы большага памеру. Прычым надзьмулася яна нераўнамерна і стала выглядаць як моцна 'перакачаны' у некаторых месцах амялушка-культурыст)

Амаль адразу стала зразумела, што гэта самец, таму што побач, таксама раздзмулася, але не так моцна і заставалася заўважна ніжэй, самка. (Потым я паглядзеў адрозненні ў вызначальніку і пацвердзілася, што не памыліўся - у самцоў амялушак выразна больш шырокая жоўтая палоска па краю рулявых пёраў, чым у самак):

 

Яшчэ няўклюдныя рухі і дзіўны, надзьмуты выгляд гэтай пары нагадаў мне такаванне шызых галубоў, у якіх, што праўда, так дзіўна выглядае толькі самец, які потым завіхаецца вакол самкі, якая нібыта не заўважае яго. А тут і самка вырашыла павялічыцца ў памерах і яўна дэманстравала знакі ўвагі самцу, прычым часам адганяла выпадамі з раскрытай дзюбай іншых амялушак, якія сядзелі побач.

Тым не менш, іншых пар з падобным выглядам і паводзінамі побач не ўтварылася і хвілін праз 5 скончылі сваё такаванне і гэтыя з першай пары. Я яшчэ троху паздымаў амялушак пакуль ужо яўна не пачало змяркацца і ў радасным настроі ад таго, што ўбачыў, вярнуўся дахаты.

Гродна, 18-03-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі